Большой строительный портал PROdom
выбор региона:
Товары
товарный каталог стройрынка
Услуги
база данных подрядчиков
Мебель
большой онлайн-каталог
Недвижимость
квартира, дом, офис, участок
Дизайн интерьера
квартира, дом, офис
Проекты домов
дома, коттеджи, гостиницы
Компании
каталог строительных компаний и организаций
Бренды
каталог строительных брендов
Форум
строительство, ремонт, недвижимость

У Брэсце прадаюць кватэры, якія ўзвядуць замест гістарычных будынкаў

2010-02-19 в 07:00|Яўген Бяласін,  euroradio.fm



У Брэсце прадаюць кватэры на месцы гістарычных каштоўнасцяў, якія ідуць пад знос. Супрацоўніца будаўнічай кампаніі “Облик” прапануе аднапакаёвую кватэру на месцы дома 34 па вуліцы Дзяржынскага, які належыць да спісу гістарычна значных будынкаў.

Супрацоўніца: "Дом 34? Якая гэта гістарычная каштоўнасць? Там застаецца толькі будынак суда. Ну, і яшчэ наркалогію мы зносіць не будзем. А так усё ідзе пад знос. Наогул, вы ў першы раз, відаць, бо баіцеся. Наша фірма пастаянна ў цэнтры працуе, і ніякіх праблем. Нам дваццаць гадоў ужо. З таго часу, як справу ў Вярхоўным судзе выйгралі, аніхто больш не звяртаецца. Бо хто прайграў справу, нясуць выдаткі за суд".

Акрамя таго, супрацоўніца сказала, што кватэры добра разыходзяцца. Купляюць іх і расіяне, “бо расіяне ідуць на аднолькавых правах з беларусамі”. 

Галоўны архітэктар Брэста Алег Ляшук патлумачыў сітуацыю Еўрарадыё:

"Фірмы, якія працуюць каля “Матрыцы”, маюць дазволы, якія мелі сілу на пачатак іх дзейнасці на гэтым пляцы. Магчыма, ідзецца пра рашэнні, прынятыя Міністэрствам культуры напрыканцы 2009 года. Можа быць, гэтыя аб’екты трапілі ў спісы тады. Нас выклікалі тэрмінова на паседжанне Рады, зачыталі новы спіс. Але я не паспеў зарыентавацца, што гэта былі за аб’екты".

Сапраўды, у пратаколе рашэння Рэспубліканскай навуковай Рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры ад 1 ліпеня 2009 года, падпісаным тагачасным намеснікам міністра Ўладзімірам Грыдзюшка (зараз ён займае пасаду гендырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета), ёсць спіс з 274 будынкаў у цэнтры Брэста, за якімі прызнаецца статус гістарычнай каштоўнасці. Сярод іх і дом па вуліцы Дзяржынскага, 34. 

Брэсцкаму гарвыканкаму прапануецца “распрацаваць план цэнтра горада  з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы і… прадаставіць яго на ўзгадненне да 1 студзеня 2010 года”. Выходзіць, ніхто гэтым у Брэсце і не думаў займацца?

Дом 34 па вуліцы Дзяржынскага ў Брэсце, гістарычна значны для горада і прызначаны пад знос.

Такі дом мае пабудаваць фірма “Облик” на месцы дома 34.

У забудове паміж вуліцамі Савецкай, Дзяржынскага і 17-га верасня “застанецца  толькі будынак суда”.

Вынятка з Пратакола рашэння Рэспубліканскай навуковай Рады па ахове гістарычнай спадчыны ад 1 ліпеня 2009 года.

с 18.02.2010 посетило: 303,
Вернуться к списку новостей напечатать страницу








Большой 
строительный портал PROdom © 2008
Проект Дениса Кораблева
Интернет-технологии для Бизнеса © 2007
Идея, дизайн и разработка сайта —
ActiveMedia

Рекламный отдел

(+375 44) 761-60-25
(+375 29) 556-99-11

prodomhelp

условия размещения рекламной информации